Великой Победе 75

Акция «Послание ветерану»

Учащиеся государственного учреждения образования «Нарочская средняя школа Вилейского района» приняли участие в республиканской акции «Послание ветерану», посвящённой 75-летию Великой Победы. Учащимися 7 класса Воронович Ксенией и Мягковой Елизаветой было написано послание на авторских открытках ветеранам Великой Отечественной войны Занкович Анне Ивановне и Венцевичу Петру Васильевичу и брошены в почтовый ящик по адресу проживания участников войны.

 

свернуть

Письмо Победителю!

С 30 апреля  по 9 мая 2020 года  проходит  патриотическая акция «Письмо Победителю!»,  приуроченная  к 75-годовщине Победы советского народа  в Великой Отечественной войне.   Учащиеся нашего учреждения образования приняли участие в этой акции. Они писали письмо  участнику Великой Отечественной войны, в котором благодарили  ветеранов войны за мирное небо над головой, за возможность жить в свободной и независимой стране, рассказывали о себе, своём будущем, своей малой Родине.

 

свернуть

Фото на конкурс

Сочинение «Он знал войну в лицо, не понаслышке…»

Государственное учреждение образования

 «Нарочская средняя школа Вилейского района»

 

 

Сочинение

«Он знал войну в лицо, не понаслышке…»

( Районный этап областного проекта «75 историй о войне»

 

 

 

Выполнил:

учащийся 6 класса

Климович Глеб Александрович

 

 

Руководитель:

учитель русского языка и литературы

Казак Людмила Николаевна

 

 

аг.Нарочь, 2020

 

 

 

       С каждым днем все дальше от нас героические и трагические годы Великой Отечественной войны. Уходят те, кто подростками взяли в руки оружие. 9 мая 2020 года исполняется 75 лет со Дня Победы. Мои сверстники не слышали залпов орудий, взрывов бомб, не видели зарева пожарищ.

Об этой грозной, кровопролитной и беспощадной войне мы узнаем из фильмов, передач, книг и газет. Но самыми яркими, правдивыми и запоминающимися остаются рассказы наших родных, которые стали свидетелями страшных событий.

       Уходили на фронт юноши и девушки. Не жалея себя, не думая о славе и подвигах, они защищали Родину. Среди таких смелых, самоотверженных и храбрых молодых людей был и мой прадедушка - Илькевич Иван Васильевич. Так война не обошла и нашу семью…

       Моя бабушка много рассказывала мне о том, как воевал мой прадед. Я внимательно слушал ее рассказы, рассматривал немногочисленные сохранившиеся в семье фотографии военных лет.

       Родился Иван Васильевич 14 апреля 1914 года в деревне Баровцы Вилейского района в многодетной семье. Три брата - Прокоп, Павел и Иван -  ушли на войну. Павел не вернулся, пропал без вести, и о его судьбе нашей семье ничего не известно.

       На войну прадед Иван пошел добровольцем. Это был 1943 год. Хотя по состоянию здоровья  он мог остаться в родной деревне. Но мой прадед выбрал другой путь.  Сначала рядовой Илькевич Иван Васильевич прошел подготовку в учебном батальоне тридцать седьмой гвардейской дивизии шестнадцатой армии 3-го Белорусского фронта. Затем направлен пулеметчиком на 1-й Белорусский фронт, где и воевал до 30 апреля 1945 года.  Побывал в Прибалтике, Польше, Германии. Форсировал  Вислу и Одер. Принимал участие в окружении Берлина. Очень гордился тем, что видел маршала Советского Союза Георгия Константиновича Жукова.

       Длинными были версты войны. Много было разных случаев в жизни прадеда Ивана в эти суровые фронтовые годы. Многое ему пришлось испытать и пережить. Не раз был ранен в бою. Последнее тяжелое ранение Иван Васильевич получил при окружении Берлина. Его отправили в госпиталь, где он долгое время лечился. Ухаживала за ним медсестра по имени Розалия. Моему прадеду запомнилась она своей добротой и вниманием. Одну из своих дочерей так хотел и назвать. В апреле 1945 года  был демобилизован. Так закончилась война для Ивана Васильевича.

       За мужество и героизм, проявленный в боях, награжден орденом Отечественной войны I степени, медалями «За боевые заслуги», «За отвагу».

       После войны мой прадед вернулся в родную деревню, построил дом, женился. И трудовая биография его заслуживает похвалы. Работал в колхозе полеводом. Был настоящим хозяином в доме. Всю оставшуюся жизнь много трудился и этому учил своих детей и внуков. Был примером стойкости, мужества, трудолюбия для родных и близких. Тяжелые жизненные испытания не сломили Ивана Васильевича. Он остался человеком, сохранившим веру в жизнь, доброту, любовь.

       15 февраля 2007 года Иван Васильевич умер. Ему было 93 года. Очень жаль, что о его фронтовой жизни я узнал не от него самого, а из воспоминаний моей бабушки. Я горжусь тем, что мой прадед мужественно сражался за Родину, за будущее, за нас:

Горжусь тобой, мой прадед дорогой!

Ты - наша гордость, наш герой!

И пусть пройдут года,

Память о тебе в нашей семье навсегда.

      

 

свернуть

Эсэ “Вайна – мая і не мая”

Дзяржаўная ўстанова адукацыі

 “Нарацкая сярэдняя школа Вілейскага раёна”

 

 

Эсэ

“Вайна – мая і не мая”

(раённы этап абласнога праекта

“75 гісторый пра вайну”)

 

Іскрык Рыгор-Валадзей,

вучань 5 класа ДУА “Нарацкая

сярэдняя школа Вілейскага раена”

 

Кіраўнік: Іскрык Ірына Ўладзіміраўна,

выхавацель

 

 

 

                                             аг.Нарач, 2020

 

 

Беларусь! Зямля бацькава, дзедава.

Ты як здароўе, як маці. Як цябе трэба цаніць,

той толькі ўведае, хто цябе страціў.

А. Міцкевіч

 

“Не будзі ліха, пакуль яно ціха”, – кажуць мудрыя людзі. Таму тыя, хто ваяваў, вельмі не любяць успамінаць пра вайну і сябе на вайне. Я сябрую                  са старым партызанам ад першых дзён Другой сусветнай вайны. Ён заўсёды папраўляе, што для паловы Беларусі і беларусаў вайна пачалася 1 верасня 1939 года. І Брэст абаранялі ад немцаў у тыя першыя тыдні. Сёння прафесар Іван Пятровіч піша кнігі пра той час і заўсёды пытаецца: “Хто перамог?”

Для мяне вайна як мастацкі твор у розных жанрах. Але заўсёды                         я ўспамінаю пра яе, перабіраючы дакументы з сямейнага архіву. І заўсёды доўга трымаю ў руках зялёную кніжачку партызана Вялікай Айчыннай вайны. Адгортваю вокладку з чырвонай стужкай наўскасяк, гляджу на фота майго дзеда Міхала. Успамінаю кнігі і артыкулы ў інтэрнэце, дзе наша прозвішча ў ліку змагароў з першага дня ваенных дзеянняў…

Калі я паспрабаваў намаляваць зрокавы вобраз пра вайну, то ў мяне ўваччу былі два колеры: зялёны і чырвоны. Ліст паперы я замаляваў вельмі хутка. Ён нагадваў сцяг Беларусі. З левага боку арнамент, як знак тысячагадовай гісторыі. Каб не забыцца пра гэтую тэму, я запісаў гелевай ручкай несмяротныя словы Якуба Коласа:

Тут схадзіліся плямёны

Спрэчкі сілаю рашаць,

Каб глыбока ўлюбёны

Край наш родны зваяваць.

Побач намаляваў дзедава пасведчанне беларускага партызана.                      А на фоне зялёна-чырвонага настрою пазначыў карту Вілейшчыны. Яна была заўсёды месцам змагання супраць усіх захопнікаў. Недзе тут былі партызанскія базы атрадаў і злучэнняў, у якіх змагаліся мая бабуля Алена, дзяды Адам і Шура – ад Панараў да Налібоцкай і Ліпічанскай пушчаў. А дзед Якуб служыў тут пасля вайны афіцэрам у Вілейскім МГБ, а з 22 чэрвеня 1941 года, сабраўшы сваіх камсамольцаў, пайшоў у лес каля Слоніма. Адтуль                    з дэсантам савецкай разведкі перайшоў пад Антопаль, на Палессе, дзе ваяваў побач з партызанскім разведчыкам Іванам Пятровічам. Тады яшчэ вучань-фельдшар Данілаў пасля вайны стаў вядомым вучоным, доктарам медыцыны, прафесарам і дырэктарам Інстытута гематалогіі. Быў паранены                                  і ўзнагароджаны баявымі ордэнамі.  З майго маленства ён мой сямейны доктар.

Мы любім адказваць на пытанне, колькі гадоў Івану Пятровічу, аднаму з нямногіх ужо жывых ветэранаў з першага дня вайны. Івану Пятровічу “без пяці сто”. Ён аўтар 16 кніг пра вайну. Маіх дзядоў ужо даўно няма. Але яны жывуць са мною, як і Іван Пятровіч, як успамін пра тое, што нашы дзяды-прадзеды змагаліся і адстаялі Незалежнасць Беларусі.

Міне яшчэ некалькі гадоў і я атрымаю пашпарт грамадзяніна Рэспублікі Беларусь. Яна дала нам бацькоў, школу, Нарачанку, ласёў і зуброў у пушчы, якая пачынаецца адразу ж за нашым мястэчкам. Наперадзе адказ                 на пытанне : “ А што дамо мы нашай Бацькаўшчыне і Радзіме?…”

 

 

свернуть

Эсэ “І сёння ў памяці…”

Дзяржаўная ўстанова адукацыі

 “Нарацкая сярэдняя школа Вілейскага раёна”

 

 

 

Эсэ

“І сёння ў памяці…”

(раённы этап абласнога праекта

“75 гісторый пра вайну”)

 

Шайко Іван Аляксеевіч,

вучань 8 класа ДУА “Нарацкая

сярэдняя школа Вілейскага раена”,

старшыня савета дружыны

імя Героя Савецкага Саюза

Канстанціна Зубовіча

 

Кіраўнік: Кавалёва Ніна Антонаўна, педагог-арганізатар

 

 

                                             аг.Нарач, 2020

 

Часцей, часцей прыпамінай

Імёны паўшых смерцю храбрых

За родны край, наш мілый край, -

Каб над зямлёй, што млела ў ранах,

Плыў гэты сіні-сіні ранак,

Цвіў гэты белы-белы май.

Ніл Гілевіч

 

          Кожны год нас аддаляе ад страшных і трагічных падзей                         20 стагоддзя – другой сусветнай вайны, якая была развязана фашызмам.  

          За пасляваенныя дзесяцігоддзі адбыліся значныя змены ў жыцці народаў былога Савецкага Саюза. Выраслі і пасталелі новыя пакаленні.

           2020 год знамянальны ў нашым жыцці – 75-годдзе заканчэння Вялікай Айчыннай вайны.

           Перамога дасталася чалавецтву вельмі дорага. Мільёны загінуўшых, апусташальныя разбурэнні, цяжкія пасляваенныя гады.

           Кожны подзвіг быў ушанаваны. Самыя значныя былі адзначаны высокім званнем Герой Савецкага Саюза. Больш 11 тысяч савецкіх людзей былі ўганараваны гэтым высокім найменаваннем. Сярод іх – чатыры  з Вілейшчыны і сярод іх – мой зямляк з вёскі Папоўцы Канстанцін Міхайлавіч Зубовіч.

           21 снежня 1904 года у бацькоў Міхаіла Казіміравіча і Настассі Васільеўны Зубовічаў, нарадзіўся сын, якога 26 снежня ахрысцілі імем Канстанцін, што адзначае стойкі, цвёрды. І гэтыя мужныя рысы характару чалавека пазней поўнасцю пацвердзіліся ў яго жыцці.

        Не атрымаўшы вялікай граматы, Канстанцін Зубовіч прыроднай кемлівасцю і працавітасцю ўдасканальваў сваё майстэрства, асвоіў каля дзесятка разнастайных рамёстваў. Ён сам рабіў мэблю для дома, шыў дабротны абутак, якому не было зносу. Умеў цяслярыць. Невыпадкова перад вайной адбудаваў сваю сялібу на новым месцы.

        Куплены зруб з Мядзельскага раёна сплавіў у зручны час                       па Вузлянцы і Нарачанцы, даставіў да яго трысценак і атрымалася прасторная і светлая хата, у якую ён пераехаў са сваёй сям’ёй – жонкай Васілінай Ягораўнай і дзвюма дачушкамі – Марыяй і Галінай.

       Зведаў Зубовіч і польскага бізуна, калі за прыналежнасць                         да мясцовай рэвалюцыйнай арганізацыі адбываў васьмімесячнае турэмнае зняволенне ў Вілейскай турме.

        Таму з радасцю сустракаў Канстанцін Міхайлавіч у верасні 1939 года вызваленне Заходняй Беларусі Чырвонай Арміяй, разам са сваімі землякамі прысутнічаў на святочным мітынгу ў недалёкім Войстаме. Яго, як аднаго з самых паважаных людзей ў акрузе, неўзабаве выбіраюць першым дэпутатам Бараўскага сельскага Савета. Ён заўсёды на перадзе – на будаўніцтве і рамонце дарог, устаноўцы слупоў для першай радыёкропкі. Суседзі, ды і малазнаёмыя людзі, якія звярталіся                да дэпутата з парадай і дапамогай  заўсёды яе атрымлівалі.

         І вось для Канстанціна, як і для ўсіх савецкіх людзей, прыйшло цяжкае выпрабаванне – Вялікая Айчынная вайна. Падполле было прывычнай справай для Зубовіча, і ён стаў сувязным мясцовага партызанскага атрада, забяспечваючы каштоўнай інфармацыяй разведчыкау яго атрада.

          Аднак у жыцці чалавека ёсць момант, калі ўсё тое, што было ў яго лепшае і праяўлялася ад выпадку да выпадку, з вялікай сілай раскрывалася ў адным якім-небудзь учынку. Для простага беларускага селяніна з Вілейшчыны такі момант настаў хутка пасля таго, як ён у ліпені 1944 года ўступіў у рады Чырвонай Арміі і трапіў на 2-гі Украінскі фронт. Спачатку былі напружаныя заняткі ў вучэбным лагеры пад Белай Царквой, дзе Зубовіч канчаткова перакфаліфікаваўся                         з хлебароба ў салдата. У ваенных дзеяннях пачаў прымаць удзел                       з лістапада.

         У ноч 5 снежня 1944 года 99 стралковая Жытомірская Чырвонасцяжная дывізія падышла да прыгарада сталіцы Венгрыі – Будапешта, ад якога савецкіх воінаў аддзяляла шырокая, да 900 метраў, водная перашкода – Дунай.

         Не, не блакітным, як аб гэтым пішуць паэты, быў у той дзень Дунай. Валіў мокры снег, вецер гнаў крутыя завіткі хваляў. Стралок Зубовіч быў у першай групе дэсантнікаў. На падыходзе                                   да непрыяцельскага берага вораг сустрэў наступаючых шквалам агню. Але атаку савецкіх воінаў ужо нельга было стрымаць. І тут нічым да гэтага часу непрыкметны радавы Кансанцін Зубовіч стаў намнога мацней духам і целам. Не чакаючы, калі паром прычаліць да берага, даўшы чаргу з аўтамата па брустверу траншэі, ён хутка скокнуў водмель і кінуўся наперад, уцягваючы за сабой больш маладых таварышаў. Прарваўшы з дапамогай гранат агароджу з калючага дроту, Зубовіч паўзком наблізіўся да кулямётнага гнязда, адкуль амаль ва ўпор страчыў па наступаючых варожы кулямёт. Канстанцін кідае туды некалькі гранат, і фашысцкі разлік быў поўнасцю ліквідаваны. Шлях наперад адкрыты. Захапіўшы трафейны кулямёт, Зубовіч у той дзень                            з 17 байцамі, застаўшыхся ў шэрагу з дэсантнікаў, адбіў 5 контратак. Было знішчана шмат фашыстаў, а сямёра ўзяты ў палон. На захоплены плацдарм на наступную ноч пераправілася ўжо ўся дывізія. За той бой 14 байцоў былі прадстаўлены да прысваення высокага звання Героя Савецкага Саюза. Сярод іх і радавы – Зубовіч. Аднак атрымаць узнагароду ён не змог, бо 24 снежня 1944 года загінуў смерццю храбрых у жорскіх баях на вуліцы Будапешта.

        Пахаваны Канстанцін Міхайлавіч Зубовіч у адной з брацкіх магіл, дзе на высокім мануменце золатам напісаны прозвішчы герояў, паўшых у баі за свабоду і незалежнасць нашай Радзімы.

        На Вілейшчыне помняць і шануюць свайго знакамітага земляка. Яго фотаздымак – у галерэі знакамітых людзей Вілейшчыны. Адна                   з вуліц Вілейкі носіць яго імя, на якой устаноўлена памятная дошка.                На доме Зубовіча ў Папоўцах устаноўлена мемарыяльная пліта. Наша дружына дзяржаўнай установы адукацыі “Нарацкая сярэдняя школа Вілейскага раёна” ганарова носіць імя Героя Савецкага Саюза Зубовіча Канстанціна Міхайлавіча.

        Прамая, кароткая дарога з Папоўцаў да Нарочы. Па адзін бок лес, па другі – рака. Па ёй, прасёлачнай, некалі крочыў і Канстанцін Міхайлавіч. Крочыў на вайну. Ішоў – і больш не вярнуўся…

         Ён застаўся Героем…

         І сёння ў памяці…

         Я ганаруся подзвігам зямляка, які не пашкадаваў свайго жыцця дзеля нас з табой. Мы проста не маем права забыць тых, хто даў нам магчымасць жыць.

        Тысячы помнікаў і абеліскаў, на якіх высечаны прозвішчы загінуўшых, увекавечваюць іх памяць. Няма ў Беларусі такога кутка, які б не стаў месцам здзяйснення народнага подвіга і няма месца, дзе не шанавалі гэтыя подзвігі.

        Даследванне жыцця героя дазваляе мне адчуць значымасць гэтых падзей у гісторыі і ў асабістым жыцці.

       

         

 

                           

свернуть