Ученическое самоуправление

Воспитание чувства патриотизма

В целях воспитания чувства патриотизма, уважения к подвигам героев Великой Отечественной войны пионеры дружины имени Константина Зубовича провели уборку территории памятника погибшим воинам-односельчанам в аг.Нарочь.

Воспитание чувства патриотизма и любви к родине является одной из главных задач в воспитании подрастающего поколения.

свернуть

Дзеці вайны

08.02.2021

Ёсць даты, значэнне якіх не памяншаецца ад няўмольнага бега часу, а наадварот, з узрастаючай сілай падкрэслівае іх вялікасць. Адной з такіх дат з’яўляецца Дзень памяці юных герояў-антыфашыстаў. Кожны год мы зноў і зноў вяртаемся ў гэты дзень, каб успомніць тых, хто разам з дарослымі змагаўся ў гады вялікай Айчыннай вайны.

Дзеці вайны – гарачая, балючая, гнеўная праўда і памяць Беларусі. Ніколі не згасне памяць аб тых, хто аддаў сваё маладое жыццё, каб мы маглі любавацца прасторамі роднага краю.

Наша мерапрыемства прайшло, але хочацца думаць, што ўсё пра што гаварылася, знойдзе водгук у сэрцах навучэнцаў аб жудасных днях вайны.

 

свернуть

Делаем добрые дела

                                                         На свете остаются жить только добрые дела,

                                                        всё остальное исчезает.  

                                                                                                      Ч. Айтматов       

 

          В школе проходит акция «Антициклон».    Пионеры принимают активное участие. Была расчищена территория от снега возле памятника воинам-землякам. Всё это успешно влияет на развитие патриотических качеств, воспитывает чувство гордости за Беларусь. Пионер всегда в деле.

свернуть

Свята Акцябрацкай зорачкі

Па традыцыі ў школе адбылося свята Акцябрацкай зорачкі. Важатыя 8 класа прынялі ў сваю сям’ю вучняў другога класа. Прайшоўшы шмат выпрабаванняў, вучні другога класа атрымалі зорачку акцябронка, абяцаўшы добра вучыцца, працаваць і любіць сваю Радзіму.

Папоўніліся рады піянерскай дружыны імя Героя Савецкага Саюза Канстанціна Зубовіча.

свернуть

Аб'яднанне малодшых школьнікаў «Акцябраты»

Аб'яднанне малодшых школьнікаў «Акцябраты»

 

Акцябронак – член арганізацыі ва ўзросце ад 7 да 10 гадоў. Пачатковец у піянерскіх справах, гатовы прыняць і працягнуць традыцыі і гісторыю Піянерыі.

Прыём у арганізацыю малодшых школьнікаў праводзіцца ва ўрачыстай абстаноўцы на зборы дружыны адначасова з рытуалам прысваення звання «акцябраты».

Мэта аб'яднання:

 - дапамагчы дзецям ў спазнанні навакольнага свету, у атрыманні ведаў, уменняў і навыкаў, неабходных для жыцця ў грамадстве, сям'і, у зносінах з прыродай.

Аб'яднанне «Акцябраты» уваходзіць у склад піянерскай дружыны. Узначальвае і каардынуе яго дзейнасць Савет сяброў "Акцябрат", у які ўваходзіць старэйшая важатая, класныя кіраўнікі і памочнікі «акцябрат».

Сімвал “Акцябрат” – Акцябрацкі значок - нагрудны значок у выглядзе пяціканцовай зорачкі, тры верхніх прамяня якой афарбаваныя ў чырвоны, два ніжніх - у зялёны колер. У цэнтры зорачкі - карта рэспублікі Беларусь залацістага колеру. Значок акцябрацкі носіцца на левым баку грудзей. Значок з'яўляецца сімвалам прыналежнасці дзяцей да акцябрацкай групы.

4

56

свернуть

ПЕРШАСНАЯ АРГАНІЗАЦЫЯ ГА «БРСМ»

БРСМ мяне вучыць сябраваць,

Вучыць краінаю сваёй шанаваць,

Вучыць быць добрым, адважным, прамым,

Вучыць быць стойкім, душой маладым!

Мэта:

Стварэнне ўмоў для ўсебаковага развіцця моладзі, раскрыцця яе творчага патэнцыялу, садзейнічанне развіццю ў Рэспубліцы Беларусь грамадзянскай супольнасці, заснаванага на патрыятычных і духоўна-маральных каштоўнасцях беларускага народа.

Задачы:

  • садзейнічанне распрацоўцы ва ўстаноўленым парадку юрыдычных і сацыяльна-эканамічных гарантый правоў моладзі, якія ўраўноўваюць яе магчымасці з іншымі сацыяльнымі групамі;
  • падтрымка ініцыятыў, накіраваных на інтэлектуальнае, духоўнае, фізічнае развіццё моладзі, а таксама на стварэнне ўмоў для развіцця прадпрымальніцкай дзейнасці;
  • удзел ва ўстаноўленым парадку ў распрацоўцы моладзевых праграм;
  • выхаванне ў членаў ГА "БРСМ" патрыятызму, як найважнейшай духоўнай і сацыяльнай каштоўнасці.

Першасная арганізацыя ГА “БРСМ”

ДУА “Нарацкая сярэдняя школа” налічвае 22 членаў.

Членам ГА "БРСМ" можа быць любы грамадзянін Рэспублікі Беларусь, асобы без грамадзянства, а таксама замежныя грамадзяне, якія пастаянна пражываюць у Рэспубліцы Беларусь, ва ўзросце ад 14 да 31 года, якія прызнаюць Статут і праграмныя дакументы ГА «БРСМ».

Для гэтага неабходна:

  • напісаць заяву вызначанага ўзору;
  • аплаціць ўступны ўзнос 5.00 рублёў;
  • фотаздымак памерам 3х2,5 см.

 Моладзевы білет з'яўляецца пацвярджэннем прыналежнасці да арганізацыі.

У білеце ўказваецца імя па бацьку, год нараджэння, дата і месца выдачы, нумар білета і размяшчаецца фотаздымак.

Перыядычныя ўзносы выплачваюцца адзін раз у год.

Арганізцыя працуе ў наступных напрамках:

  • Прапаганда здаровага ладу жыцця сярод моладзі; далучэнне маладых людзей да заняткаў фізічнай культурай і спортам, задавальненне патрэбы ў фізічным самаўдасканаленні і дасягненні спартыўных вынікаў;
  • Стварэнне комплекснай сістэмы падрыхтоўкі вучнёўскай моладзі да самастойнага выхаду на рынак працы. Арганізацыя працаўладкавання моладзі. Рэспубліканская праграма "Занятасць";
  • Стварэнне ўмоў для сумеснай дзейнасці БРПА (піянерскай арганізацыі) і БРСМ, якая спрыяе ўсебаковаму развіццю дзяцей і моладзі.
  • Папярэджанне злачыннасці сярод дзяцей і моладзі;
  • Прафілактыка інфекцый якія перадаюцца палавым шляхам і ВІЧ / СНІД сярод моладзі. Праграма ПА ГА "БРСМ" "Мы выбіраем жыццё".

 Члены ПА ГА “БРСМ” з’яўляюцца ўдзельнікамі

валанцёрскага атрада “Добрае сэрца” і вучнёўскага самакіравання

“Новае пакаленне”

87

9

Афіцыйны сайт ГА «БРСМ»

Вілейскі раённы камітэт грамадскага аб'яднання «БРСМ»

свернуть