Дзеці вайны

08.02.2021

Ёсць даты, значэнне якіх не памяншаецца ад няўмольнага бега часу, а наадварот, з узрастаючай сілай падкрэслівае іх вялікасць. Адной з такіх дат з’яўляецца Дзень памяці юных герояў-антыфашыстаў. Кожны год мы зноў і зноў вяртаемся ў гэты дзень, каб успомніць тых, хто разам з дарослымі змагаўся ў гады вялікай Айчыннай вайны.

Дзеці вайны – гарачая, балючая, гнеўная праўда і памяць Беларусі. Ніколі не згасне памяць аб тых, хто аддаў сваё маладое жыццё, каб мы маглі любавацца прасторамі роднага краю.

Наша мерапрыемства прайшло, але хочацца думаць, што ўсё пра што гаварылася, знойдзе водгук у сэрцах навучэнцаў аб жудасных днях вайны.