Любімая, родная, неўміручая мова мая беларуская
24.02.2021З 15 па 20 лютага 2021 года ў нашай школе праходзіў тыдзень роднай мовы. Вучні кожны дзень удзельнічалі ў розных мерапрыемствах: акцыях, віктарынах, конкурсах. Пад час іх правядзення многія вучні праявілі свае творчыя і пазнавальныя здольнасці, паказалі вялікую цікаўнасць да вывучэння беларускай мовы. Ніхто не застаўся збоку, кожны адчуваў сябе часцінкай сваёй Радзімы. Усе ведаюць, што мова – аснова народнасці. Без яе не будзе нічога. Пад час правядзення тыдня роднай мовы кожны вучань аддаў сваю часцінку душы для падтрымкі гэтай асновы.
Мова неўміручая да таго часу, пакуль яна патрэбная людзям. А нашым вучням яна патрэбная.