Быць годнымі Вялікай Перамогі!

03.05.2021

Сёння, 3 мая 2021 года ў нашай школе адбылося ўрачыстае адкрыццё грамадзянска-патрыятычнай акцыі, прысвечанай 76-ай гадавіне Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне «Быць годнымі Вялікай Перамогі!». Мэтай дадзенага мерапрыемсва было дапамагчы ўсім прысутным адчуць непарыўную сувязь з мінулым, выхоўваць павагу да ветэранаў вайны, да гераічнага мінулага нашага народа, пачуццё гонару за продкаў, за сваю Айчыну, адказнасць за будучыню свайго народа і сваёй Радзімы.

У мерапрыемстве прынялі ўдзел вучні і настаўнікі школы, а таксама старшыня Нарачанскага сельскага выканаўчага камітэта Абрамчык Алена Мікалаеўна, якая адкрыла пачатак акцыі. У знак далучэння да  акцыі дзеці падарылі ей сімвал удзельніка акцыі.

Видео https://disk.yandex.ru/i/MhQn_nFE19akoQ