Адзіная інфармацыйная гадзіна «Быць годнымі Вялікай Перамогі!»

04.05.2021

Сёння, 4 мая 2021 года ў нашай школе прайшла адзіная інфармацыйная гадзіна «Быць годнымі Вялікай Перамогі!»

 1-4 класы азнаёміліся з падзеямі пачатку  вайны, з яе асноўнымі бітвамі, даведаліся пра ветэранаў вайны, пра дзяцей вайны і пра іх  ўклад у Вялікую Перамогу.

У 5-7 класах інфармацыйная гадзіна прайшла ў фармаце інтэрактыўнай гульні “Снайпер”. Яе мэтай было фарміраванне цікавасці да вывучэння гісторыі нашай Радзімы і гісторыі Вялікай Айчыннай вайны.У гульнявой форме вучні ўспомнілі асноўныя перыяды і  Герояў Вялікай Айчыннай вайны.

У 8-11 класах інфармацыйная гадзіна прайшла ў форме гутаркі-дыялогу. Падчас правядзення інфармацыйнай гадзіны вучні замацавалі свае веды па гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, вызначылі адметнасць і своеасаблівасць баявых дзеянняў 1941-1945 гадоў. Адметнасць старонак Вялікай Айчыннай вайны вызначана пошукава-даследчай дзейнасцю вучняў, калі яны расказалі пра баявы шлях сваіх родных. Так вучаніца 9 класа, Клімовіч Дар’я расказала удзельнікам інфармацыйнай гадзіны пра баявы шлях свайго прадзядулі Клімовіча Івана Васільевіча.

    У мерапрыемствах сённяшняга дня прынялі ўдзел вучні і настаўнікі школы. У знак далучэння да  акцыі вучні школы сваімі рукамі разам з класнымі кіраўнікамі зрабілі сімвал удзельніка акцыі.