Нашы любімыя радкі пра вайну

05.05.2021

5 мая ў рамках акцыі “Быць годнымі Вялікай Перамогі!”  прайшоў паэтычны конкурс “Нашы любімыя радкі пра вайну”. Вучні розных класаў дэкламавалі вершы на ваенную тэматыку. Праз выразнасць, пранікнёнасць, з якою дзеці чыталі творы, было бачна, як наша маладое пакаленне хвалююць пытанні міру і вайны, жыцця і смерці, гераізму і здрады.

“Я вечны хлопчык…”, “Два полі”, “У стоптаным жыце”, “З вайны сустрэлі мацяркі сыноў” і шмат іншых вершаў сёння гучалі своеасабліва. Вучні прапусцілі іх праз свае маладыя сэрцы і запалілі сэрцы слухачоў, якія з задавальненнем прымалі ўдзел у дадзеным конкурсе.

5 мая 2021 года для навучэнцаў у файе школы гучалі відэазапісы песень ваеннай тэматыкі.

   Вялікая Айчынная вайна. Калі вымаўляеш гэтыя словы, сэрца сціскаецца ад крыўды і болю, бо вайна закранула лёс кожнага беларуса. Але наш народ выстаяў, праявіўшы мужнасць і гераізм. Цяжка дасталася перамога нашаму народу. Вялікая Айчынная вайна-гэта боль і памяць народа. Успаміны пра вайну не даюць спакою тым, хто ішоў агністымі дарогамі вайны. Гэта нашы ветэраны. І Дзень Перамогі, у першую чаргу, – гэта свята нашых дзядоў і прадзедаў.

  Таму 5 мая навучэнцы 4 класа нашай школы разам з настаўнікамі  падрыхтавалі для ветэранаў і іх сем'яў музычную паштоўку "Падарунак ветэрану" з відэазапісам музычнага твора ваеннай тэматыкі “Майскі вальс”.

Спасылкі на аўдыя- і відэаматэрыялу:

https://disk.yandex.by/d/j6-EjzTkipwVkA

https://disk.yandex.ru/i/1yPW5evNqQp51g