Летапіс Вялікай Перамогі

06.05.2021

6 мая 2021 года ў установе адукацыі прайшоў Адзіны ўрок мужнасці “Летапіс Вялікай Перамогі” для вучняў 8-11 класаў.

Мэтай дадзенага ўрока з’яўлялася замацаванне ведаў вучняў па Вялікай Айчыннай вайне. Удзельнікі праглядзелі відэа-ролік “Вялікая Айчынная вайна”, выказалі свае меркаванні на спробы фальсіфіцыраваць гісторыю вайны і прынізіць значэнне Перамогі нашага народа над фашызмам.

Вучні ўспомнілі Герояў Вялікай Айчыннай вайны, знаёмых і незнаёмых, мужчын і жанчын, дарослых і дзяцей. Успомнілі назвы гарадоў-герояў, якія выстаялі перад тварам ворагаў, і вёсачкі, якія супрацьстаяць фашызму не змаглі.

 Подзвіг народа быў адлюстраваны і ў віртуальнай экскурсіі экспазіцыі школьнага музея “Наш край у 1941-1945 гадах”, якую правялі вучаніцы 6 класа, а таксама ў кніжнай выставе “Славім подзвіг Герояў!”.

Памяць Герояў была ўшанавана хвілінай маўчання.