Паездка ў "Ляскі"

07.05.2021

Дзень 7 мая 2021 года застанецца безумоўна ў памяці нашых вучняў. Менавіта сёння, вучні 4 класа сталі членамі Беларускай піянерскай рэспубліканскай арганізацыі, а 16 вучняў 9 класа ўляліся ў вялікую сям’ю моладзі Рэспублікі Беларусь – Беларускі Рэспубліканскі Саюз Моладзі. Падстава для гонару і годнасці ў кожнага з нас ёсць. 2021 год аб’яўлены годам народнага адзінства – годам, калі з кожнага з нас, членаў вялікай сям’і патрабуецца моц, арганізаванасць, дысцыплінаванасць і гонар за сваю краіну, ушанаванне тых падзей, якія складаюць нашу гісторыю. Менавіта гэта мясціна, партызанская база “Ляскі”, нагадвае нам пра надыходзячае свята 9 мая – Дзень Вялікай Перамогі. І гэта таксама застанецца ў нашай памяці.

Цяпер праходзіць акцыя БРСМ “Быць годнымі Вялікай Перамогі”. Наш удзел у акцыі, наша адданасць як членаў БРСМ дзяржаве, наша вучоба і наш далейшы лёс вызначаны нашым грамадствам, Канстытуцыяй дзяржавы. Мы – грамадзяне Рэспублікі Беларусь, мы – члены Беларускага Рэспубліканскага Саюза Моладзі, мы – за адзінства, за моцную і квітнеючую Беларусь!