Іх подзвіг бессмяротны ў стагоддзях!

08.05.2021

Мітынг-рэквіум

«Іх подзвіг бессмяротны ў стагоддзях!»

8 мая 2021года ў аграгарадку Нарач ля помніка загінуўшым адбыўся мітынг, прысвечаны Дню Перамогі, у якім прынялі ўдзел вучні і настаўнікі нашай школы (https://disk.yandex.ru/i/HC-udNu33MUpVQ). Адкрыла мітынг старшыня Нарачанскага сельскага выканаўчага камітэта А.М.Абрамчык, якая пажадала ўсім прысутным шчаслівага жыцця пад мірным небам. Са словамі віншавання з гэтай памятнай датай да прысутных звярнуўся дырэктар школы С.У. Капцюг. Вучні школы таксама выказалі словы ўдзячнасці ветэранам Вялікай Айчыннай вайны за іх подзвіг. Хвілінай маўчання ўдзельнікі мітынгу ўшанавалі памяць загінуўшых. Шасцікласнікі ў гэты дзень неслі ганаровую вахту ля помніка.      Мітынг завяршыўся ўскладаннем вянкоў і кветак да помніка, а затым прысутныя адправіліся на канцэртную праграму “Быць годнымі Вялікай Перамогі!” у школу.

https://disk.yandex.ru/i/CqD7jHiOMlJgWg