Дабрыня выратуе свет!

02.10.2021

Тыдзень 

«Дабрыня выратуе свет!»

Кажуць, што калі ёсць у чалавеку дабрыня, чалавечнасць, чуласць, добразычлівасць, значыць, ён як чалавек адбыўся. «Калі добрыя пачуцці не выхаваны ў дзяцінстве, іх ніколі не выхаваеш», - пісаў                        В. А. Сухамлінскі. У дзяцінстве чалавек павінен прайсці школу выхавання добрых пачуццяў. Чалавечая дабрыня, міласэрнасць, уменне радавацца і перажываць за іншых людзей ствараюць аснову чалавечага шчасця.

У нашай школе штогод праводзіцца восеньскі Тыдзень  «Дабрыня выратуе свет!» мэта якога - падарыць людзям разуменне, душэўнае цяпло і радасць.

Але галоўнае ў тыдні дабра - не гучныя словы, а рэальныя справы.  «Перайсці ад намераў да дзеянняў і пачаць тварыць дабро сёння і цяпер» - адзін з неафіцыйных дэвізаў тыдня.

У гэтым навучальным годзе Тыдзень «Дабрыня выратуе свет!» праходзіў з 27.09.2021 па 02.10.2021г. Удзел прынялі вучні з першага па адзінаццаты клас. Кожны клас атрымаў «старонку добрых спраў», дзе дзеці самастойна запісвалі свае добрыя справы на працягу тыдня. Па заканчэнні акцыі стварылі «Кнігу добрых спраў».

Хай гэты  Тыдзень стане не проста акцыяй, а прынцыпам жыцця – дапамагаць людзям, дарыць цяпло, радасць і ўсмешку блізкім. Бо без міласэрнасці немагчыма жыць у свеце! Трэба азірнуцца па баках і знайсці, каму патрэбна падтрымка, каму можна працягнуць руку, сказаць добрае слова дзякуй. Мы ўсе-часцінка гэтага жыцця. Станем лепш мы – жыццё стане лепш!