Тыдзень краязнаўчага музея «Спадчына»

23.10.2021

У рамках  рэспубліканскага форуму музеяў устаноў адукацыі

 «Памяць народа ў надзейных руках маладых»

з 18.10.2021 па 23.10.2021

 у нашай школе прайшоў

Тыдзень краязнаўчага

музея «Спадчына»

 

Пад дэвізам «Музей для ўсіх» краязнаўчы музей «Спадчына» дзяржаўнай установы адукацыі «Нарацкая сярэдняя школа Вілейскага раёна» на працягу тыдня адкрыў свае дзверы для ўсіх жадаючых. У гэты перыяд на базе  музея праходзілі розныя цікавыя, займальныя і карысныя мерапрыемствы для навучэнцаў i педагогаў: музейныя заняткі,  экскурсіі для навучэнцаў пачатковых класаў.

У фае школы першага паверха арганізавана выстава-прэзентацыя «Музейная педагогіка як сучасная форма грамадзянска-патрыятычнага і маральнага выхавання навучэнцаў».

 

Таксама, класныя кіраўнікі  дыстанцыйна пазнаёмілі навучэнцаў  з музеямі, якія дзейнічаюць ва ўстановах адукацыі Рэспублікі Беларусь, наведаўшы сайт Рэспубліканскага цэнтра экалогіі і краязнаўства. На старонках сайта размешчаны пералік віртуальных музеяў устаноў адукацыі, якія размеркаваны па профілях і па рэгіёнах з пераходам на сайт пэўнага музея.