Канстанцін Вераніцын. Тарас на Парнасе

29.11.2021

26 лістапада ў дзяржаўнай установе адукацыі  «Нарацкая сярэдняя школа Вілейскага раёна» ў рамках правядзення метадычнага аб’яднання настаўнікаў грамадска-гуманітарнага цыклу прайшоў адкрыты ўрок беларускай літаратуры ў 9 класе. Тэма ўрока «Канстанцін Вераніцын. Тарас на Парнасе». Урок правяла настаўніца беларускай мовы                            і літаратуры Плёска Кацярына Сяргееўна.

Настаўніца задала псіхалагічны настрой прывітаннем                                 і пажаданнем творчай працы на ўроку.

Затым урыўкам з твора, які вывучаўся на мінулым уроку, адбыўся плаўны пераход да знаёмства і вывучэння новага твора. На карце «Рэспубліка Беларусь» вучні паказалі месца нараджэння Адама Міцкевіча (аўтара, з якім знаёміліся на папярэднім уроку) і даведаліся пра месца нараджэння новага пісьменніка, Канстанціна Вераніцына.

З пытаннем праблемы аўтарства паэмы «Тарас на Парнасе», жыццёвым і творчым шляхам пісьменніка пазнаёмілі вучні, якія атрымалі апераджальнае заданне. Вучні класа працавалі з лагічна- сэнсавымі мадэлямі.

Былі выкарыстаныя і візуальныя сродкі навучання: партрэт пісьменніка, партрэт-замалёўка галоўнага героя паэмы, выкананы вучаніцай 9 класа.

Для актуалізацыі ведаў вучняў прапанаваны прыём «Ты мне,                     я табе», падчас якога былі ўзгаданы асноўныя моманты твора: галоўныя героі, месцы адбыцця падзей, камічныя моманты і сітуацыі.

Вучні працавалі ў парах па змесце і па крытычным успрыманні твора пад фанаграму песні «Гаворка беларуская» гурта Бяседа.                           У працэсе дзейнасці было выканана творчае заданне «Афіша спектакля». Прыём «Жывапісная адпаведнасць» дапамог вучням                         па малюнках з твора ўзгадаць галоўныя эпізоды.

На этапе замацавання ведаў было арганізавана чытанне артыкула «Народнасць літаратуры», дзе была адзначана змястоўнасць літаратурных паняццяў «Камедыйнасць» і «Бурлеск» і вызначана                    іх месца ў творы.

Мэта і задачы ўрока былі дасягнуты. Усе складнікі ўрока паспрыялі ўзбагачэнню моўнай культуры і развіццю кампетэнтнасці вучняў.