“…Вечна юны, як наша зямля”

09.12.2021

    9 снежня 1891 года ў горадзе Мінску з’явіўся на свет маленькі хлопчык, якога назвалі Максімам. Ад бацькоў ён атрымаў прозвішча Багдановіч.

    Сёння мы святкуем 130-годдзе з дня нараджэння гэтага славутага песняра беларускай зямлі. З гэтай нагоды для вучняў 8-9 класаў Нарацкай сярэдняй школы Вілейскага раёна была праведзеная літаратурна-музычная кампазіцыя “…Вечна юны, як наша зямля”.

    Вучні пазнаёміліся з біяграфіяй і творчай спадчынай Максіма Багдановіча, чыталі яго вершы і слухалі песні, напісаныя на іх.

  Напрыканцы мерапрыемства вучні разам з настаўніцай замацавалі на дошцы своеасаблівы вянок з валошак як сімвал яго адзінага прыжыццёвага зборніка “Вянок”. Тым самым аддаючы дань пашаны і павагі цудоўнаму пісьменніку-юбіляру Максіму Багдановічу.

    Максім Танк напісаў пра Багдановіча: “Ёсць паэты, якія пішуць творы, каб потым з іх выдаць выбранае, але ёсць і паэты, што пішуць толькі выбранае. Да такіх і належыць Максім Багдановіч”.

     І вучні нашай школы сёння ў гэтым пераканаліся.