Год гістарычнай памяці
03.01.20222022 год у Беларусі аб'яўлены
Годам гістарычнай памяці
Кіраўніком дзяржавы падпісаны Указ нумар 1, згодна з якім у мэтах фарміравання аб'ектыўных адносін грамадства да гістарычнага мінулага, захавання і ўмацавання адзінства беларускага народа 2022 год у Беларусі аб'яўлены Годам гістарычнай памяці. Ураду даручана з удзелам Генеральнай пракуратуры, Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, аблвыканкамаў, Мінскага гарвыканкама распрацаваць і зацвердзіць рэспубліканскі план мерапрыемстваў па правядзенні ў 2022 годзе Года гістарычнай памяці. Таксама Урад будзе каардынаваць дзейнасць дзяржаўных органаў, іншых арганізацый па выкананні названага плана.
Указ уступае ў сілу пасля яго афіцыйнага апублікавання.