Пасяджэнне педагагічнага савета

05.01.2022

        

Існуе меркаванне сярод педагогаў і бацькоў пра тое, што галоўнае на ўроку – даць веды. Але веды можна набыць пры жаданні і самастойна, а вось асвоіць сацыяльна карысны вопыт зносін, узаемадзеяння з людзьмі, навучыцца вырашаць складаныя жыццёвыя праблемы магчыма толькі пры спецыяльна арганізаваным адукацыйным працэсе.

         Як арганізаваць гэты працэс? На што звярнуць увагу ў першую чаргу? Як зрабіць навучанне такім, каб яно выхоўвала? На гэтыя пытанні настаўнікі ДУА «Нарацкая сярэдняя школа Вілейскага раёна» паспрабавалі знайсці адказы ў ходзе пасяджэння педагагічнага савета «Выхаваўчы патэнцыял вучэбных заняткаў: у чым заключаецца і як рэалізаваць».

         З інфармацыяй пра выхаваўчы патэнцыял сучаснага урока, яго галоўных выхаваўчых фактарах (аспектах) выступала намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце Наталля Мікалаеўна Берняковіч. Пра рэалізацыю выхаваўчага патэнцыялу ўрока  распавялі настаўнік пачатковых класаў Людміла Іосіфаўна Баран і настаўнік гісторыі Міхаіл Мікалаевіч Кучко. Пра эфектыўнае выкарыстанне сучасных сродкаў і метадаў навучання на ўроках распавялі настаўнік інфарматыкі Вячаслаў Вячаслававіч Насякайла і настаўнік англіскай мовы Марына Валер’янаўна Кунавіч. Настаўнік фізікі Сяргей Уладзіміравіч Капцюг пазнаёміў, як на практыцы можна ажыццяўляць навучанне і выхаванне праз стварэнне камунікатыўных сітуацый.

         Праз арганізацыю групавых і межгрупавых зносін па распрацоўцы практычных рэкамендацый і тэхналагічных карт выхаваўчага аспекту ўрока павышаўся ўзровень асобасна-прафесійнай кампетэнтнасці педагогаў.

         Прафесіяналізм і майстэрства педагогаў, якія ўдзельнічалі ў пасяджэнні педагагічнага савета, дазволілі правесці яго на высокім арганізацыйным і метадычным узроўні.