Антыфашысцкае супраціўленне  на акупіраваных тэрыторыях

03.02.2022

3 лютага 2022 года на базе школьнага краязнаўчага музея «Спадчына» вучні     9 класа ў рамках інфармацыйна-адукацыйнага праекта «ШАГ» па вывучэнні гісторыі Вялікай Айчыннай вайны разглядалі тэму «Антыфашысцкае супраціўленне              на акупіраваных тэрыторыях». Падчас вывучэння тэмы вучні атрымалі звесткі       пра арганізацыю і формы барацьбы супраць акупантаў на тэрыторыі нашай мясцовасці з выкарыстаннем краязнаўчага матэрыялу школьнага музея. Да занятку былі падрыхтаваны гістарычныя паведамленні пра арганізацыю і дзейнасць падпольнай групы ў вёсцы Нарач у 1942-1943гг. Вучні таксама атрымалі звесткі    пра жыццё і баявы шлях камандзіра партызанскай брыгады «За савецкую Беларусь»  Героя Савецкага Саюза Андрэя Іванавіча Валынца. Былі падрыхтаваны паведамленні і пра іншых жыхароў мясцовасці, якія прымалі ўдзел у партызанскай барацьбе супраць акупантаў.