ІІІ-я навукова-практычная канферэнцыя “Беларусь, ты збудавана з беларускіх слоў!

01.03.2022

    28 лютага 2022 г. ва ўстанове “Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры” адбылася ІІІ-я навукова-практычная канферэнцыя “Беларусь, ты збудавана з беларускіх слоў!”, прымеркаваная да Міжнароднага Дня роднай мовы.

          Для ўдзелу ў канферэнцыі было пададзена амаль 60 заявак вучняў VІІI-XІ класаў г. Мінска і Мінскай вобласці. Арганізацыйны камітэт канферэнцыі адабраў 50 работ. Канферэнцыя праводзілася ў дзвюх секцыях: літаратуразнаўчай і краязнаўчай.

         Па выніках разгляду заявак самымі папулярнымі асобамі, да жыцця і творчасці якіх звярнуліся ўдзельнікі, сталі майстры мастацкага слова – пісьменнікі-юбіляры гэтага года: Уладзіслаў Галубок, Зоська Верас, Максім Танк, Алесь Адамовіч, Міхась Стральцоў, Янка Брыль.

         У літаратуразнаўчай секцыі прымала ўдзел наша вучаніца 10 класа Клімовіч Дар’я, пад кіраўніцтвам настаўніка беларускай мовы і літаратуры Плёска Кацярыны Сяргееўны.

         Экспертным Саветам па выніках канферэнцыі Клімовіч Дар’я ўзнагароджана Дыпломам удзельніка ІІІ навукова-практычнай канферэнцыі “Беларусь, ты збудавана з беларускіх слоў!”

поделиться в: