Экскурсія ў цэнтр экалагічнага турызму “Станькава”

27.03.2022

Вайна… Якое гэта страшнае слова. Гінулі ўсе – як дарослыя, так і дзеці. Вельмі жорстка абыходзіліся фашысты з людзьмі.

Больш дакладна даведацца і адчуць боль страты нам дапамагла экскурсія 27 сакавіка 2022 года. Вучні нашай школы разам з бацькамі і настаўнікамі пабывалі ў цэнтры  экалагічнага турызму “Станькава”. Мы прысвяцілі гэтую экскурсію году гістарычнай памяці. Спачатку мы пабывалі ў філіяле музея ВАВ “Старая дарога”, паглядзелі выставу баявой тэхнікі. Затым наведалі ваенна-гістарычны комплекс “Партызанскі лагер”. Тут мы ўбачылі музейныя экспазіцыі, наведалі зямлянкі “Камандзіра з картамі”, з “Радыёстанцыяй”, убачылі, як жыў радавы састаў і што сабой  уяўляе тапаграфія, дзе знаходзіўся каравул, майстэрня па зброі, лясную школу, санчасць. Усё гэта не магло не ўсхваляваць. Хочацца зноў і зноў заклікаць людзей не ваяваць, а жыць у міры і спакоі, каб ніколі не паўтаралася гэта бяда. Наведаўшы цэнтр экалагічнага турызму “Станькава”, мы ўзгадалі пра піянера-героя Марата Казея. Станькава - гэта яго Радзіма.

Экскурсія спадабалася ўсім, закранула душы, яна будзе нагадваць аб свяшчэнным абавязку берагчы мір на зямлі і блакітнае неба над ёй. Мы ўсё зразумелі… Шчыры  дзякуй  настаўнікам, якія арганізавалі гэтае падарожжа. Кожны чалавек павінен ведаць гісторыю сваёй сям’і, а яшчэ больш гісторыю сваей Радзімы.

Вучні 10 класа:

Міклуш Яўгеній,

Клімовіч Дар’я

поделиться в: