Педагагічны савет

01.04.2022

У дзяржаўнай установе адукацыі “Нарацкая сярэдняя школа Вілейскага раёна” у рамках рэалізацыі гадавога плана і рэалізацыі гадавых задач прайшоў педагагічны савет “Фарміраванне грамалзянскай сталасці, духоўнай і ідэалагічнай перакананасці вучняў”.

Мэта педагагічнага савета: пошук аптымальных шляхоў удасканальвання сістэмы работы па грамадзянска-патрыятычнаму выхаванню, выяўлення праблем, шляхоў і спосабаў удасканальвання ў дадзеным накірунку.

Педагогі адзначылі актуальнасць дадзенай тэмы на сучасным этапе, абмеркавалі задачы грамадзянска-патрыятычнага выхавання. Былі разгледжаны пытанні аб сістэме работы ўстановы адукацыі па грамадзянска-патрыятычнаму выхаванню (Гакуць А.Ф.), аб асаблівасцях патрыятычнага выхавання ў сістэме работы класнага кіраўніка на 1 ступені агульнай сярэдняй адукацыі (Лемеш Л.У.), аб выхаванні грамадзянскасці і патрыятызму  сродкамі музейнай педагогікі (з вопыту работы Кучко М.М.), аб выхаванні ў вучняў пачуцця грамадзянскасці і патрыятызму ў працэсе вывучэння прадметаў гуманітарнага цыкла (з вопыту работы Казак Л.М., Плёска К.С.), аб фарміраванні прававых ведаў  вучняў як аснове сацыяльнай і грамадзянскай адказнасці (Клімовіч Т.І.), аб патрыятычным выхаванні асобы сродкамі дзейнасці дзіцячых і моладзевых грамадскіх аб’яднанняў (Кавалёва Н.А.), аб значэнні краязнаўчай і пошукавай дзейнасці ў фарміраванні ў вучняў грамадзянска-патрыятычных якасцей, актыўнай жыццёвай пазіцыі (з вопыту работы Ганчар С.С.).

Другая частка педагагічнага савета заключалася ў  абмеркаванні праблем па грамадзянска-патрыятычным выхаванні і шляхах іх вырашэння. Педагагічны савет завяршыўся абмеркаваннем і прыняццем рашэнняў.