Тыдзень пачатковых класаў у дзяржаўнай установе адукацыі «Нарацкая сярэдняя школа Вілейскага раёна» з 25.04.2022 па 30.04.2022

28.04.2022

Мэты: 

  • развіваць асобасныя якасці, актывізаваць пазнавальную дзейнасць навучэнцаў;
  • ствараць умовы для развіцця і рэалізацыі пазнавальных і творчых здольнасцяў навучэнцаў;
  • выяўляць таленавітых навучэнцаў;
  • фарміраваць адказнасць за даручаную справу, уменне працаваць у калектыве;
  • выхоўваць павагу да людзей і гістарычнага мінулага сваёй краіны, маральна-эстэтычнае стаўленне да свету.

1дзень

25.04.2022

Дзень гістарычнай памяці

  1. Адкрыццё тыдня пачатковых класаў

Настаўнікі пачатковых класаў пазнаёмілі вучняў  з парадкам і планам правядзення тыдня.

 

  1. Музейны ўрок «Гістарычныя крокі маёй малой радзімы»

     

Пад кіраўніцтвам настаўніка гісторыі Кучко М.М. юныя экскурсаводы Міклуш Аліна і Корсак Марыя расказалі аб гісторыі аграгарадка Нарач, аб удзеле нашых землякоў у барацьбе з ворагам             у гады Вялікай Айчыннай вайны і цяжкіх пасляваенных гадах. Дзеці атрымалі інфармацыю аб заслужаных людзях нашага краю. Урок зацікавіў вучняў і выклікаў пачуццё гонару за нашых землякоў.

    

  2 дзень

26.04.2022

Дзень аховы прыроды

 

  1. Віртуальная экскурсія

«Пра зялёныя лясы і лясныя цуды»

    

         Мерапрыемства праведзена для вучняў 1-2 класаў. Дзеці падарожнічалі па лесе, адгадвалі загадкі, дапамагалі лясным жыхарам.

  1. Інфармацыйная гадзіна

«26 красавіка – дзень Чарнобыльскай трагедыі»

     

Была праведзена адзіная для вучняў 1-4 класаў інфармацыйная гадзіна. Настаўнікі расказалі пра страшную трагедыю, якая адбылася 36 гадоў назад. Паведамленне суправаджалася прэзентацыяй. Дзеці падрыхтавалі малюнкі на адпаведную тэму.

 

  1. Кінаўрок «Сцеша» па экалагічнай тэме

        

Фільм паведаміў дзецям пра маленькую дзяўчынку Сцешу, якая вельмі любіла прыроду, беражліва адносілася да ўсяго жывога і з’яўлялася прыкладам станоўчага стаўлення да прыроды для іншых. Гэтаму навучыў яе дзядуля.

Пасля прагляду фільма вучні разам з настаўнікамі вызначалі яго галоўную думку, абмяркоўвалі эпізоды, рабілі вывады.

 

3 дзень

27.04.2022

Дзень роднай мовы

1.Выстава – конкурс сшыткаў

«Кароль і каралева пісьма»

Конкурс праводзіўся сярод вучняў 3 – 4 класаў. Журы ў саставе намесніка дырэктара Берняковіч Н.М., настаўнікаў пачатковых класаў Баран Л.І., Лемеш Л.У.                           і  Насякайла М.У. вызначыла лепшымі ў пісьме наступных вучняў:

                                     

Разуменка Яфім, 4 кл.       Корсак Ульяна, 4 кл.          Левянец Марыя, 3 кл.

2.Літаратурны рынг «Гучы, родная мова!»

У конкурсе ўдзельнічалі вучні 1 – 4 класаў. Чыталі вершы вядомых беларускіх паэтаў. Дыплом І ступені ў Разуменкі Яфіма (4 кл.) - верш А.Вольскага  «Хачу служыць». Дыплом ІІ ступені ў Корсак Ульяны (4 кл.) – верш А.Русака «Мой край». Дыплом ІІІ ступені                       ў Вішнякова Рамана (3кл.) – верш Э.Агняцвет «Буду настаўнікам»

        

3.Бібліятэчны ўрок «Падарожжа ў свет казкі»

Урок для вучняў 1 – 2 класаў правяла бібліятэкар Насякайла А.В..

Дзеці “падарожнічалі” з героямі  беларускіх народных казак. А таксама знаёміліся з казкамі беларускіх пісьменнікаў на выставе, арганізаванай у школьнай бібліятэцы.

    

4 дзень

28.04.2022

Дзень творчасці і працы

 

  1. Творчая майстэрня

«Вялікдзень вачыма дзяцей»

Работы вучняў пачатковых класаў, прысвечаныя святу Вялікдня  былі прадстаўлены на школьнай выставе.

2.Рэйд «Дзённік – твар вучня»

Камісія, у саставе намесніка дырэктара Берняковіч Н.М. і настаўнікаў пачатковых класаў Лемеш Л.У. і Баран Л.І. вызначыла пераможца сярод вучняў 3 – 4 класаў. Дзённік вучня 4 класа Разуменкі Яфіма самы акуратны. Яфім вядзе дзённік на працягу ўсяго навучальнага года без памылак і выпраўленняў.

3.Выстава малюнкаў «Гэты чароўны свет»