Навіны педагагічнага савета

09.11.2022

9 лістапада ва ўстанове адукацыі адбыўся педагагічны савет на тэму «Дзейнасць педкалектыву па развіцці даследчай кампетэнцыі вучняў як дзейнаснай асновы кіравання іх развіццём»

Педсавет адкрыў дырэктар школы Капцюг С.У., які акрэсліў яго мэты і задачы. У асноўным дакладзе намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце Берняковіч Н.М. прааналізавала работу ўстановы адукацыі па развіцці даследчай кампетэнцыі вучняў ва ўрочнай і пазаўрочнай дзейнасці.

Працаваў «адкрыты» мікрафон. Вопытам работы па фарміраванні даследчых кампетэнцый вучняў на вучэбных занятках і  пазаўрочны час падзяліліся: настаўнік геаграфіі Ганчар С.С., настаўнік працоўнага навучання Шапель У.А., настаўнік фізікі Клімовіч Т.І.

Педагогі ўстановы былі актыўнымі суразмоўцамі, выказвалі свае меркаванні, вызначалі шляхі ўдасканалення работы па фарміраванні і развіцці даследчай кампетэнцыі вучняў.

 

поделиться в: