Вынікі ІІ чвэрці

23.12.2022

       

  Ва ўстанове адукацыі падведзены вынікі ІІ чвэрці 2022/2023 навучальнага года. 

         Дырэктар школы Сяргей Уладзіміравіч Капцюг узнагародзіў пераможцаў ІІ этапу рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах, творчых конкурсаў.

         Высокі ўзровень ведаў па вучэбных прадметах (9-10 балаў) паказаў Разуменка Яфім,

вучань 5 класа.

         На 8,9,10 балаў закончылі ІІ чвэрць: Плёска Павел (3 клас), Левенец Валянціна і Левенец Марыя (4 клас), Клімовіч Глеб (9 клас), Мягкова Лізавета (10 клас).

Віншуем вучняў і іх настаўнікаў з высокімі вынікамі!

Жадаем усім вучням школы добра адпачыць на зімніх канікулах і зарадзіцца новымі сіламі, станоўчай энергіяй і натхненнем для далейшых  перамог, поспехаў і дасягненняў!