Раённае вучэбна-метадычнае аб’яднанне настаўнікаў геаграфіі

15.02.2023

        15 лютага ва ўстанове адукацыі прайшло пасяджэнне раённага вучэбна-метадычнага аб’яднання настаўнікаў геаграфіі.

         У рамках ВМА настаўнікі раёна наведалі адкрыты ўрок у 7 класе, які правяла Ганчар Святлана Cяргееўна. Тэма ўрока: Геаграфічнае становішча Паўднёвай Амерыкі. Гісторыя адкрыцця і геаграфічныя даследаванні. Форма ўрока: завочнае даследчае падарожжа.

         На вучэбным занятку вучні пазнаёміліся з асаблівасцямі геаграфічнага становішча Паўднёвай Амерыкі, з адкрыццём даследавання мацерыка; навучыліся складаць характарыстыку геаграфічнага становішча мацерыка, выяўляць па карце асноўныя рысы яго фізіка-геаграфічнага становішча, паказваць маршруты важнейшых падарожжаў, нанасіць асаблівасці Паўднёвай Амерыкі на контурную карту. Урок садзейнічаў выхаванню у вучняў цікавасці да падарожжаў і адкрыццяў праз дэманстрацыю смеласці, адвагі, мужнасці падарожнікаў і даследчыкаў; пачуцця патрыятызму, любові да вучэбнага прадмета.