Адкрыты занятак
18.10.202318 кастрычніка ў рамках падрыхтоўкі педагагічнага савета «Аб рабоце педагагічнага калектыву па фарміраванні сістэмы навыкаў усвядомленага адукацыйнага і прафесійнага самавызначэння вучняў ва ўмовах дапрофільнай падрыхтоўкі і профільнага навучання» прайшоў адкрыты занятак па вучэбным прадмеце «Беларуская мова» ў 11 класе аграрнай накіраванасці які правяла Максімовіч Аксана Георгіеўна.
Тэма ўрока «Галоўныя члены сказа. Дзейнік. Спосабы выражэння дзейніка».
Мэта: узнаўленне і пашырэнне ведаў вучняў аб дзейніку і спосабах яго выражэння.
Урок настаўнік пачаў з стварэння псіхалагічнага настрою на працу праз эпіграф Сяргея Грахоўскага.
Шчасце ў кожнай тваёй перамозе
Шчасце адолець і вецер, і град,
Шчасце – нідзе не спыняцца ў дарозе,
Спынішся – плынню адгоніць назад.
А затым вучні пажадалі адін аднаму поспехаў у пераадоленні тых цяжкасцей, якія ўзнікнуць на ўроку.
На працягу занятка вялася работа па ўзнаўленню і пашырэнню ведаў вучняў пра дзейнік як галоўны член сказа, віды дзейніка паводле структуры; пра ўсе магчымыя спосабы выражэння дзейніка; знаходзілі дзейнік у сказе і вызначалі спосаб яго выражэння.
Выкарыстанне розных прыёмаў і тэхналогій спрыяла развіццю камунікатыўнасці, здольнасці да самаацэнцы і самааналізу, устаноўкі на самастойнасць, а таксама да ўмення адэкватна ацэньваць працу сваіх аднакласнікаў: заданні QR-кода, тэарэтычная размінка, лічбавы дыктант, заданні на картках рознага колеру і іншыя.
Займальны і актыўны стыль работы педагога дапамог вучням у поўнай меры раскрыць свае здольнасці. Настаўнік спрыяў выхаванні пачуцця любові і пашаны да роднага слова, беларускай мовы, роднай зямлі, Клас быў актыўным, усе атрымалі добрыя адзнакі.