Адкрыты ўрок па матэматыцы ў 10 класе
19.10.2023Падрыхтоўка да педагагічнага савета «Аб рабоце педагагічнага калектыву па фарміраванні сістэмы навыкаў усвядомленага адукацыйнага і прафесійнага самавызначэння вучняў ва ўмовах дапрофільнай падрыхтоўкі і профільнага навучання».
Адкрыты ўрок па матэматыцы ў 10 класе
Сёння настаўнік матэматыкі Насякайла Вячаслаў Вячаслававіч праводзіў адкрыты ўрок па матэматыцы ў 10 профільным классе аграрнай накіраванасці па тэме "Вызначэнне сінуса і косінуса адвольнага вугла".
Гэта быў урок замацавання новых ведаў. Настаўнік пачаў урок з выказвання нямецкага вучонага Фелікса Хаўсдорфа «Ёсць у матэматыцы нешта, што выклікае чалавечае захапленне і здзіўленне». Стварэнне інтэрактыўнага адукацыйнага асяроддзя занятка дазволіла максімальна ўцягнуць вучняў у адукацыйны працэс, захапіць і нават здзівіць рознымі формамі работы і разнастайнымі матэрыяламі.