Урачыстая лінейка па выніках ІІ чвэрці

22.12.2023

       

         Ва ўстанове адукацыі падведзены вынікі ІІ чвэрці 2023/2024 навучальнага года. 

         Дырэктар школы Сяргей Уладзіміравіч Капцюг узнагародзіў пераможцаў ІІ этапу рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах, творчых конкурсаў.

         Высокі ўзровень ведаў па вучэбных прадметах (9-10 балаў) паказалі Разуменка Ефім, вучань 5 класа і Мягкова Лізавета, вучаніца 11 класа.

         На 8,9,10 балаў закончылі ІІ чвэрць: Буцько Ангеліна, Горбач Варвара, Клімёнак Міхаіл, Міклуш Мацвей, Разуменка Давід (3 клас), Мішкевіч Арсеній, Шаюк Мікіта (4 клас), Левенец Валянціна і Левенец Марыя (5 клас).

 

Віншуем вучняў і іх настаўнікаў з высокімі вынікамі!

Жадаем усім вучням школы добра адпачыць на зімовых канікулах і зарадзіцца новымі сіламі, станоўчай энергіяй і натхненнем для далейшых  перамог, поспехаў і дасягненняў!