Дзень роднай мовы
21.02.2024Дзень роднай мовы адзначылі ў нашай школе. Гэта дзень, калi варта пацвердзіць вядомае: чытаць, пісаць i думаць па-беларуску здольны кожны. Хто хоць раз пачуў беларускую мову, не забудзе яе мяккасці і мілагучнасці, плаўнасці і напеўнасці, сціплай прыгажосці і самабытнасці.
На другім паверсе разгарнулася тэматычная выстава ў трох накірунках: “Размаўляем па-беларуску”, “Чытаем па-беларуску”, “Выказванні вядомых пісьменнікаў пра родную мову”. Кожны вучань змог знайсці на выставе карысную для сябе інфармацыю.
На перапынках вучні і настаўнікі прынялі ўдзел у гульні “Лепшы знаўца беларускіх слоў”. Удзельнікі акунуліся ў чароўны свет роднай мовы, паслухалі, як яна гучыць не толькі на ўроках, за правільныя адказы атрымалі салодкія прызы.
“Толькі праз родную мову чалавек можа стаць беларусам, бо ў ёй хімія і фізіка, гісторыя і батаніка, эканоміка і культура таго, што называецца нацыяй, народам”, – зазначаў Янка Сіпакоў.