Пасяджэнне педагагічнага савета

01.04.2024

1 красавіка 2024г.  адбылося пасяджэнне педагагічнага савета  на  тэму: «Духоўна-маральнае выхаванне як аснова гарманічнага развіцця вучня  і важны аспект прафілактыкі супрацьпраўных паводзін».

Мэта: пошук найбольш аптымальных шляхоў і спосабаў удасканальвання педагагічнай дзейнасці па фарміраваннні духоўна-маральнай культуры вучняў.

Задачы:

  • раскрыць актуальнасць праблемы духоўна-маральнага выхавання вучняў на сучасным этапе;
  • прааналізаваць стан работы педагагічнага калектыву па духоўна-маральным выхаванні вучняў;
  • прааналізаваць узровень сфарміраванасці маральных каштоўнасцей у вучняў установы адукацыі;
  • выпрацаваць шляхі павышэння эфектыўнасці работы педкалектыва па фарміраванню у вучняў высокі духоўна-маральных якасцяў.

 

Педсавет прайшоў у фармаце круглага стала. У ходзе інтэрактыўнага дыялогу педагогі адзначылі прыёмы і метады, якія спрыяюць развіццю  ў вучняў духоўна-маральных якасцяў, якія выкарыстоўваюць падчас  ўрокаў і выхаваўчых мерапрыемстваў.