4 клас інтэграванага навучання і выхавання па праграме 5 класа першага аддзялення дапаможнай школы Тэма: Рашэнне арыфметычных задач
Канспект урока па матэматыцы
4 клас інтэграванага навучання і выхавання па праграме 5 класа першага аддзялення дапаможнай школы
Настаўнік Капцюг Алена Анатольеўна
Тэма: Рашэнне арыфметычных задач
Мэта: фарміраванне навыкаў рашэння задач з лічбамі ў межах 100
Задачы:
- абагульняць веды аб арыфметычнай задачы
- замацаваць уменні вылучаць часткі задачы (умова, пытанне)
- навучыцца састаўляць прыклады для рашэння арыфметычных задач
- замацаваць уменні рашэння прыкладаў на складанне і адніманне лікаў у межах 100
- сфарміраваць уменне прымяняць атрыманыя веды для рашэння задач жыццёвай практыкі,
- выхаванне ў вучня матэматычнай культуры, захоўваць пазнавальны інтарэс да ўрокаў матэматыкі
Абсталяванне: ноўтбук, прэзентацыі малюнкаў, прэзентацыя зрокавай гімнастыкі “А снег ідзе”, падручнік матэматыкі, сшытак, ручка, разразныя матэматычныя малюнкі “Елачка”, стэнд “Мой настрой”, каляндар прыроды
Ход урока
I. Арганізацыйны момант
- Які настрой да ўрока? Вызначы свой настрой з дапамогай смайлікаў.
- Якая пара года? Які месяц года? Назаві сёняшні дзень тыдня?
II. Праверка дамашняя задання - Што было зададзена да ўрока?
- Ці ўсё ў цябе атрымалася?
- Якое заданне было найбольш складаным? найбольш лёгкае?
III. Асноўная частка
1. Актуалізацыя ведаў
- Тэма нашага ўрока: Рашэнне арыфметычных задач.
- З якіх частак складаецца задача? (умова і пытанне)
2. - Давай праверым, як ты вылучаеш гэтыя часткі на камп’ютэрным трэнажоры “Часткі задачы”
3. Паколькі мы будзем рашаць арыфметычныя задачы, давай рашым некалькі прыкладаў на арыфметычныя дзеянні
29+4
32-5
2*8
5*2+6
- Рашэнне задач:
Дзеці каталіся на горцы. Хлопчыкаў было 12, а дзяўчынак – на 3 менш. Колькі ўсяго дзяцей каталася на горцы?
- Зрокавая гімнастыка “А снег ідзе”
- Рашэнне задач:
Падчас спаборніцтваў па лыжах Дзіма праехаў 36 метраў. Яму засталося праехаць яшчэ 48 метраў. Колькі ўсяго метраў трэба праехаць вучню?
Да навагодняга свята вучні школы ўпрыгожвалі елку. Пеця павесіў на елку 4 шары, а Света – у 3 разы больш. Колькі ўсяго цацак павесілі вучні на елку?
На ранішніку дзеці атрымалі салодкія падарункі. Шакаладных цукерах было 53, а карамелек – на 15 менш. Колькі ўсяго цукерак было ў падарунку?
- Запіс дамашняга задання: с.13 № 38
- Выстаўленне адзнакі
- Рэфлексія “Мой настрой”