Урок па медыцынскай падрыхтоўцы ў 11 класе Тэма ўрока “ Хваробы органаў стрававання”

                      Урок па медыцынскай падрыхтоўцы ў 11 класе

Тэма ўрока “ Хваробы органаў стрававання

Настаўнік Клімовіч Таццяна Іванаўна

    Мэта: фарміраванне ў вучняў ведаў пра прызнакі і прычыны захворванняў органаў стрававання, аб асаблівасцях працякання захворванняў, ўменняў па аказанні першай дапамогі па доглядзе хворых і пацярпелых.

   Задачы:  

-вывучаць асаблівасці  догляду  за хворымі;

- знаеміць з  прафілактычнымі мерапрыемствамі па папярэджанню захворванняў органаў стрававання; 

-садзейнічаць развіццю практычных навыкаў аказання першай дапамогі; 

-садзейнічаць выхаванню адказнасці, міласэрнасці, неабыякавасці ў адносінах да свайго здароўя і здароўя людзей, якія побач.

    Асноўныя паняцці: адрыжка, пякотка, метэарызм, востры гастрыт, язвавая хвароба страўніка і дванаццаціперснай кішкі, вострая пячоначная коліка.

    Абсталяванне: плакаты “Схема будовы органаў стрававання”,  відэаролік, прэзентацыя.

   Эпіграф:  “Адзіная прыгажосць якую я ведаю - гэта здароўе “  (Генрых Гейне)

“Калі хочаш разумным, дужым і прыгожым быць - сваім здароўем  займайся”

Ход урока

    Добры дзень! Сёння да нас завіталі госці – настаўнікі медыцынскай падрыхтоўкі  Вілейскага раёна. Я рада бачыць усіх прыгожымі і здаровымі, бо як сказаў Генрых Гейне Адзіная прыгажосць, якую я ведаю - гэта здароўе. “

    Настаўнік: мы працягваем вывучаць захворванні органаў чалавека і аказанне першай дапамогі.

     Успомніце з курса біялогіі 9 класа будову і функцыі стрававальнай сістэмы:

І.   Актуалізацыя ведаў, атрыманых у 9 класе на уроках біялогіі:

  Назавіце органы стрававальнай сістэмы.

  1. Якія змены адбываюцца з ежай  ў роце ?
  2. 2. Якія змены адбываюцца з ежай у страўніку?
  3. Якія змены адбываюцца з ежай у 12-перснай кішцы? Ахарактэрызуйце ролю печані ў страваванні.
  4. Ахарактэрызуйце ролю печані ў страваванні.
  5. Што прадуцыруе падстраўнікавая залоза, куды упадаюць яе пратокі і якая роля яе ў страваванні?

ІІ. Пастаноўка мэты урока

Настаўнік:  Апорныя веды для вывучэння новай тэмы ў вас ёсць. Якая мэта сённяшняга нашага урока? Аб чым бы вы хацелі даведацца на  ўроку? 

 III. Асноўная частка

       Настаўнік: Складаныя сацыяльныя умовы, нездаровы лад жыцця, неправільнае харчаванне, харчовыя атручэнні, інфекцыі, псіхічнае перанапружанне і стрэсавыя сітуацыі, хімічныя апёкі прыводзяць да захворванняў органаў стрававання.

       Гэтыя хваробы ў сувязі з іх шырокім распаўсюджаннем з’яўляюцца адной з важнейшых праблем унутранай паталогіі органаў чалавека. Яны  займаюць 8 месца сярод прычын часовай непрацаздольнасці, месца  – у структуры першаснага выхаду на інваліднасць.

      На першым месцы па зваротам да урачоў стаяць хворыя з гастрытамі, на другім —  з хваробамі  печані і жоўцевага пузыра, на трэццім – з язвеннымі хваробамі страўніка і дванаццаціперснай кішкі.

      Магчыма і некага з вас, вашых родных кранула гэтая праблема?

 Якія скаргі ўхворых?  (Адказы вучняў з дапамогай настаўніка): адрыжка, пякотка, метэарызм, боль у жываце, парушэнне апетыту, моташнасць,  ірвота, парушэнні функцыі кішэчніка), непрыемны горкі смак у роце.

   Настаўнік: Сёння у нас у гасцях доктар-гастраэнтаролаг, які  адкажа нам на хвалюючыя нас пытанні.  Відэаролік

     Самастойная работа з падручнікам

     Настаўнік: вы атрымалі пэўную інфармацыю ад гастраэнтаролага, а цяпер больш падрабязна азнаёмцеся  з матэрыялам. Адкрываем  падручнік на ст.191-194. Наша праца будзе арганізавана як і на папярэднім уроку.Запаўняеце ў сшытку табліцу па плану: 1 -захворванне, 2 -прычыны, 3 -сімптомы, 4-прынцыпы лячэння, 5-прафілактыка (не запаўняюць). Працуем у парах. 1 пара-вывучае гастрыт, 2 пара- язва, 3 пара -пячоначная коліка.

      Фізкультмінутка (праз 5 мін працы)

 Практыкаванні на паляпшэнне мазгавога кровазвароту: нахілы галавы наперад, назад, управа, улева (3разы), кругавыя рухі галавы злева направа, справа налева (3 р.). Размінка для вачэй.

       Прэзентацыя работ, запіс у сшытак.      Дадатковы матэрыял  “ Гастрыт”,  “Язва”,   Хелікабактэр пілары

         Дапаўненні настаўніка:  Іншыя захворванні страўнікава-кішэчнага тракту: хранічны гастрыт. Запаленне аднаго органа ўсёй сістэмы прыводзіць да захворванняў другога органа: дуадэніт, халецыстыт (святочная хвароба” – пераяданне, якая сказваецца на жоўцевым пузыры), каліт (захв. тоустай кішкі), панкрэатыт – падстраўнікавай залозы. Востры апендыцыт- неспецыфічнае запаленне червепадобнага адростка сляпой кішкі. Анарэксія -парушэнне харчовых паводзін прыводзіць да развіцця цяжкай недастатковасці харчавання і кахексіі (фота). На жаль  гэта стала актуальным сярод моладзі. Немагчыма абысціся без медыцынскай дапамогі спецыялістаў.Мода на дыеты.

      ПрафілактыкаУ нас засталося нявырашаным адно пытанне: Як не захварэць? Як быць здаровым?  Якія існуюць спосабы, метады, сродкі папярэджання і прафілактыкі захворванняў органаў стрававання.

  А) Выступленні вучняў (папераджальныя заданні);

   Б) Настаўнік дэманструе доследы на шкоднае ўздзеянне алкаголю і нікатыну на органы стрававання (уздзеянне спірту на бялкі, уздзеянне 

нікатыну на ферменты слюны). Апісанне дэманстрацыйных доследаў  на стар.140 вучэбна-метадычнага дапаможніка Е.В.Баршчэўскай для настаўнікаў медпадрыхтоўкі (Мінск нацыянальны інстытут адукацыі, 2012 год).

   В) Вучні робяць вывады (пад уздзеяннем спірту адбываецца згусанне бялка  і вельмі дрэнна паддаецца уздзеянню страўнікавага соку; расшчапленне вугляводаў у роце у курца блакіруецца).

   Настаўнік: Сучасная медыцына дазваляе правільна паставіць дыягназ, каб правільна назначыць лячэнне, выкарыстоўваючы  такія метады дыягностыкі як ФГС, рэнтгенаскапія, УЗІ.

  1. IV.Замацаванне

Вы атрымалі пэўныя веды і вы можаце прымяніць іх у сітуацыі прыбліжанай да рэальных абставін. Ітак, ідзе паседжанне кансіліума урачоў.

Помніце: “Радаснае выражэнне твару урача  — пачатак выздараўлення хворага”.

СцэнкаВадзіцель скардзіцца на частыя, ныючыя болі у сярэдняй частцы жывата. Болі ўзнікаюць пасля прыёму ежы або выкурвання сігарэты. Да прыёму ежы ён зрэдку адчувае пякотку у гэтай вобласці, якая лёгка здымае прыняўшы раствор піццявой соды. Растлумачце прычыну болей, якія ўзнікаюць і раскажыце аб мерах прафілактыкі гэтага захворвання. (Рашыць сітуацыйную задачу) 

Адказ: Язва страўніка. Парушаецца рэфлекторная рэгуляцыя работы органаў стрававання з-за нерэгулярнага харчавання, курэння. Выдзяленне стрававальных сокаў не заўсёды адпавядае характару ежы. Працэсы стрававання ежы парушаюцца, і на  сценках страўніка утвараюцца язвы. У страўніку і кішэчніку скапліваецца вялікая колькасць газаў . зрэдку яны выходзяць праз стрававод, цягнучы за сабою вадкае змесціва страўніка. Страўнікавы сок трапіўшы у стрававод, раздражае яго сценкі, вызываючы    пякотку. Піццявая сода нейтралізуе саляную кіслату, якае змяшчаецца ў стрававальным соку, супыняючы  на нейкі час пякоту. Прафілактыкай язвы страўніка з’яўляецца рэгулярнае збалансаванае харчаванне, адказ ад курэння.).

Настаўнік: Кансультацыя была кампентэнтна. Дарэчы, 3 нашы дзяўчынкі плануюць звязаць сваю прафесійную будучыню  з медыцынай. Паслухаем дзяўчынак, чаму яны выбіраюць прафеіі, звязаныя з медыцынай.

  1. VПадвядзенне вынікаў. Выстаўленнеадзнак.
  2. VI. Заданне на дом:5.4, табліца, паўт. Сардэчна-сасудзістую сістэма”, падрыхтаваць паведамленні пра хваробы органаў кровазвароту.

VII. Рэфлексія: Самае галоўнае , калі хочаш быць разумным, дужым і прыгожым - трэба памятаць пра правільныя адносіны да свайго здароўя, ім трэба займацца. 

Вучні становяцца ў круг, бяруцца за рукі і  выказваюць свае пажаданні сваёй суседцы, зыходзячы з той інфармацыі, якую яны пачулі на уроку.

Настаўнік: Няхай будуць тваімі ўрачамі трое: вясёлы характар, спакой і ўпэўненасць у жыцці.