Азеляняльныя комплексы (раздзел “Асновы вырошчвання раслін”) Урок працоўнага навучання (абслуговая праца) у 8 класе

Азеляняльныя комплексы

(раздзел “Асновы вырошчвання раслін”)

Урок працоўнага навучання (абслуговая праца) у 8 класе,

 2 гадзіны

Настаўнік Берняковіч Наталля Мікалаеўна

Мэта: фарміраванне агульнапрацоўных, тэхналагічных ведаў, уменняў, навыкаў,  набыццё вопыту працоўнай дзейнасці праз падрыхтоўку гаспадыні дома

Задачы:

пазнаёміць з азеляняльнымі комплексамі, відамі камяністых садоў,  асартыментам дэкаратыўных раслін для комплексаў, асаблівасцямі стварэння альпійскай горкі;

забяспечыць умовы для развіцця пазнавальнай цікавасці і самастойнасці, творчых здольнасцей, камунікатыўных уменняў, актыўнасці, інтарэсу да працы;

навучыць планаваць размяшчэнне камяністага сада пры распрацоўцы ландшафтнага дызайну ўчастка;

садзейнічаць выхаванню адказнасці, працавітасці, ініцыятыўнасці, пачуцця прыгажосці

Тып урока: камбініраваны з выкарыстаннем IКТ

Метады: тлумачальна-ілюстраваны, праблемна-пошукавы, практычна- наглядны, праектны

Тэхналогіі: здароўезберагаючыя, ІКТ

Метадычнае забеспячэнне ўрока і абсталяванне: мультымедыйная прэзентацыя, інфармацыйныя карткі, вучэбны дапаможнік 8 класа, схемы ў праграме Paint, фатаграфіі  раслін, табліца “Расліны для альпійскай горкі i ракарыя”, эскізы, відэоролік “Ландшафтны дызайн участка”, тэст, інструкцыйная карта па выкананні практычнай работы, сшытак

Спосабы кантролю: самакантроль, узаемакантроль, кантроль з боку настаўніка

         Сувязь з прафесіяй: ландшафтны  дызайнер

         Межпрадметныя сувязі: біялогія, мастацтва

                                                     Ход урока

  1. I. Арганізацыйна-матывацыйны этап

1.Прыём “Скажыце…”

Настаўнік: цяпер у вас добры настрой? Вы гатовы актыўна супрацоўнічаць на ўроку? Вы жадаеце атрымаць добрую адзнаку? (адказы вучняў)

Настаўнік: я вельмі рада, што ў вас добры настрой і вы гатовы да супрацоўніцтва. Прапаную паглядзець відэоролік

  1. Прагляд відэороліка
  2. II. Актуалізацыя ведаў

Паведамленне тэмы і пастаноўка  задач да ўрока сумесна з вучнямі. Прэзентацыя “Азеляняльныя комплексы”  Слайд1

Настаўнік: Сёння я папрашу вас прадэманстраваць  вамі веды і ацаніць іх.  Ацэньваць будзем сябе самастойна, выстаўляючы балы на ацэначныя ліст (Дадатак №1). Вучнi запiсваюць тэму у сшытак.

 Настаўнік: давайце ўспомнім, што вы ведаеце з раздзела “Асновы вырошчвання раслiн”. Што вывучалі ў папярэднім класе. 

3.Франтальнае апытванне:                                                                  .                                                                                                                  

 1.Якiя вiды кветнiкаў вы ведаеце, ахарактарызуйце iх? (клумба, рабатка, бардзюр, мiксбордэр. Клумба – фiгурная градка, на якой вырошчваюцца дэкаратыўныя кветкавыя раслiны. Рабатка – кветнiк квадратнай цi выцягнутай формы. Бардзюр – кветнiк уздоўж загарадзей, сцен будынкаў. Мiксбордэр – шматрадковая пасадка ў якасцi аблямоўкi ля сцен будынкаў)                              

 2.Дайце азначэнне. Ландшафт – гэта…? (ландшафт – агульны выгляд мясцовасці, пейзаж)

 3.Ландшафтны дызайн – гэта…? (мастацтва, здольнае ствараць з простага панадворку казку)                                                                                              

  1.   Хто праектуе кветнікі, займаецца падборам раслін для іх? (ландшафтны дызайнер – чалавек, які займаецца творчым праектаваннем)
  2.    Якія патрабаванні прад’яўляюць да прафесіі дызайнера? (любоў да прыроды, эстэтычны густ, веданне біялогіі раслін і агратэхналогіі вырошчвання раслін)

Настаўнік: вы жадаеце даведацца, што вы за кветка?

  1. “Кветачны тэст” (Дадатак №2)

    III. Этап засваення новых ведаў

Настаўнік: арыгінальным вырошчваннем у распрацоўцы ландшафтнага дызайну стала стварэнне дэкаратыўных і пясчаных садкоў

  1. Апяраджальнае заданне (вучні з дапамогай Інтэрнэт-рэсурсаў падрыхтавалі паведамленні)

 Настаўнік: вы павінны не толька ўважліва слухаць паведамленні, але запісаць навуковыя звесткі, запоўнiць табліцу (Дадатак №3)

 Вучань 1. Пясчаны сад

 Пясчаны сад, або арэнарый – кампазіцыя з розных газонных, кветкавых і драўняна-кустовых раслінаў на фоне пяску. Арэнарый (ад грэч. Arena – пясок). Незвычайна сад, не так шырока вядомы. Пейзаж нагадвае пустыню, месца патрэбна сонечнае. Слайд 2–5

 Вучань 2. Камяністы сад

Камяністы сад – участак саду са штучным збудаваннем з камянёў і высокагорных раслінаў, што дазваляюць імітаваць горны ландшафт.  Віды:

ландшафтные, мастацкія, калекцыйныя. Слайд 6 –9

Вучань 3. Альпійская горка

Альпійская горка – збудаванне ў выглядзе насыпу з выкладзенымі камянямі.  Слайд 10 –12 

         Вучань4. Ракарый  

Ракарый – пляскатая, камяніста-гравійная пляцоўка.    Слайд 13-15

  1. Хвілінка адпачынку ”Прагулка па сэнсорных трапiнках сада”(гучыць музыка)

Настаўнік: уявiце, што мы з вамi знаходзiмся у прыгожым садзе, вакол нас многа зелянiны, пад нагамi у нас мягкая траўка. Мы чуем спеў птушак, любуемся яркiмi кветкамi, нас саграе сонейка, нам вельмi прыемна быць тут з прыродай.

Настаўнік: знаёміць з асартыментам дэкаратыўных раслін для альпінарыя (паказ фатаграфій). Прэзентацыя “Асартымент дэкаратыщных раслинащ для альпинарыя”   Слайд1-14

  1. IV. Замацаванне новага матэрыялу
  2. Праца ў групе. Саставіць памятку “Паслядоўнасць стварэння альпійскай горкі” карыстаючыся вучэбным дапаможнікам.

1.

2.

3.

4.

5.

  1.  
  2.   Індывідуальная праца. Заданне “Устанавіце суадносіны паміж элементамі левага і правага сталбцоў” (Дадатак №4)
  3. V. Практычная работа “Выкананне праекта “Стварэнне мiкраландшафту альпiйскай горкi» Слайд 15-16

Настаўнік: настаў час, калі вы паспрабуеце сябе ў ролі ландшафтнага дызайнера.    Народная прыказка кажа: “Што ў парадку ляжыць, само у рукі бяжыць. Каб працаваць было спадручна, а праца не стамляла, неабходна правільна арганізаваць сваё рабочае месца (звярніце ўвагу на арганізацыю  рабочага  месца)                           

  1. Інструктаж (этапы выканання работы, інструктыўная карта. Прапаноўваецца схема, табліца “Пералік раслін”. Вучні працуюць невялікімі групамі па 2 чалавекі на камп’ютарах у праграме Paint). Заданне: прыдаць арыгінальнасць праекту, зрабіць маленькі дызайнерскі шэдэўр. Праца дзяліцца на 2 часткі: выбар месца пасадкi раслiнаў; на эскізным праекце адлюстраваць прапанаваныя раслiны ў праграме Paint.
  2. Хвілінка адпачынку для вачэй( пасля першай часткі)
  3. Выкананне і абарона дызайнерскага праекта

    VІ. Вынік урока. Выстаўленне адзнак  Падлік балаў. Выстаўленне адзнак за ўрок.

 Настаўнік:  Вы ўжо многа ведаеце. Не спыняйціся на дасягнутым і ў вас абавязкова ўсё атрымаецца. Памятайе, што выкарыстанне Інтэрнет-рэсурсаў дазваляе знаходзіць неабходныя схемы і эскізы.

    VІІ. Рэфлексія

  1. Прыём “Збяры кветкі ў карзіну”

           Калі вам спадабаўся ўрок, і вы даведаліся аб нечым новым, пакладзіце ў карзіну чырвоную кветку, калі не спадабаўся – сінюю; калі ў вас штосьці не атрымалася – жоўтую.

          Што вам спадабалася і запомнілася?

          Ці адчуваеце вы сябе дызайнерамі?

          Настаўнік:  Дзякуй за супрацоўніцтва!

Літаратура:

  1. Тюнис, С.В. Ландшафтный дизайн.- Мн.: Красико-Принт, 2007;
  2. Працоўнае навучанне. Абслуговая праца: вучэбны дапаможнік для 8 класа агульнаадукацыйных устаноў з беларускай мовай навучання/С.І.Сталяроў, Н.А.Юрчанка.- Мн., 2009;
  3. Райский уголок.-2009.- №1-2;
  4. uroki-online.com Основы Ландшафтного дизайна.

Тэхналагічная карта ўрока

Тэма: азеляняльныя комплексы (2 гадзіны)

 

Асноўныя этапы ўрока

Дзейнасць настаўніка

Дзейнасць вучняў

Формы, метады, прыёмы навучання

Прагназуемые вынікі

Абсталяванне

Арганізацыйна-матывацыйны

3 хвіліны

Стварае ўмовы для арганізацыі ўвагі ўсіх вучняў, стварае сітуацыю вызначэння задач урока

Самаарганізацыя на прадуктыўную дзейнасць

Слоўна-арыентацыйны

Псіхалагічная гатоўнасць вучняў да ўрока.

Гатоўнасць да практычнай дзейнасці на аснове атрыманых ведаў

 Відэаролік

 

Этап актуалізацыі ведаў

7 хвілін

Прапануе выканаць заданні 3,4

Асэнсаванне і прыняцце задачы Выконваюць заданні, праводзяць карэкцыю

Франтальнае апытванне. Індывідуальная праца,

самаправерка

Вызначэнне ўзроўню навучанасці

Ліст самаацэнкі

Этап засваення новых ведаў

20 хвілін

Хвілінка адпачынку

3 хвіліны

Арганізуе і карэкціруе дзейнасць вучняў па засваенні новых ведаў

Слухаюць паведамленні па новай тэме, праглядаюць прэзентацыю, выконваюць запісы ў сшытак

Пошукавы, індывідуальны, слоўна-ілюстрацыйны, супрацоўніцтва

Асэнсаванне вучэбнага матэрыялу, уключэнне ў вучэбны пошук, засваенне новай тэмы

Прэзентацыя, сшытак, параўнальная табліца, ліст самаацэнкі

Этап замацавання навучальнага матэрыялу

 10 хвілін

Прапануе вучням саставіць памятку

Састаўляюць памятку “Паслядоўнасць стварэння альпійскай горкі” ацэньваюць сваю дзейнасць. Выконваюць 8 заданне

Праца ў групе . Індывідуальная праца, самаправерка

Усведамленне засвоеных ведаў

Карткі, ліст самаацэнкі

Практычная работа

 25 хвілін

Хвілінка адпачынку

2 хвіліны

Самаабарона выкананай работы

10 хвілін

 

Звяртае ўвагу на арганізацыю працоўнага месца. Праводзіць інструктажы. Арганізуе працу вучняў на камп’ютарах. Карэкціруе дзейнасць вучняў, аказвае дапамогу. Праводзіць хвіліну адпачынку для вачэй

Арганізоўваюць рабочае месца. Ствараюць праект на камп’ютарах. Самаабарона выкананай работы

Групавая і пошукавая праца.Праектная дзейнасць

Удасканальванне ўменняў і навыкаў

Камп’ютар

Вынікі урока

4 хвіліны

Ацэньвае вынікі работы вучняў на ўроку. Падводзіць вынікі ўрока

Узаемакантроль і самаацэнка

Аналітычны

Асэнсаванне вынікаў сваёй дзейнасці на ўроку

 

Крытэрыі ацэньвання

Рэфлексія

3 хвіліны

Арганізуе рэфлексійную дзейнасць вучняў

Аналізуюць вынікі сваёй працы на ўроку, вызначаюць шляхі выкарыстання атрыманых уменняў і навыкаў

Аналітычны

Уменне аналізаваць сваю ўласную дзейнасць

Выява карзіны

Заключнае слова настаўніка

 3 хвіліны

 

Уборка працоўных месц

Слоўна-арыентацыйны

Асэнсаванне вынікаў дзейнасці на ўроку

 

поделиться в: